Мінскае "Дынама" - "Салават Юлаеў". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 19:25

30 октября 2015

У рэгулярным розыгрышы КХЛ мінскае "Дынама" сёння пастараецца наблізіцца да зоны плэй-оф Заходняй канферэнцыі. На хатняй пляцоўцы "зубры" прымаюць чацвёртую каманду Усходу "Салават Юлаеў". Ва ўфімцаў зайздросная статыстыка: з 12 сустрэч яны выйгралі 10. Ці атрымаецца беларусам яе крыху папсаваць, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 19:25.