Мінскае Дынама разграміла літоўскі клуб Круоя

12 июля 2013

У матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы лік - 5:0. Па мячы правялі Быкаў, Фігерэда, Хвашчынскі, дубль на рахунку Сычова. Нагадаем, у Літве беларусы таксама святкавалі ўпэўненую вікторыю 3:0.


18-га ліпеня ў першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Дынама прыме загрэбскую Лакаматыву.