Мінскае "Дынама" праводзіць свой першы матч чарговай выязной серыі ў КХЛ

16 ноября 2017

У гэтыя хвіліны хакейнае мінскае "Дынама" праводзіць свой першы матч чарговай выязной серыі ў КХЛ. Сапернік "Куньлунь Рэд Стар". Гісторыя супрацьстаяння пекінцаў з "зубрамі" пакуль налічвае толькі два леташнія паядынкі. Па вочных сустрэчах парытэт - 1:1. "Дынама" зараз - на 10-м месцы Заходняй канферэнцыі. У актыве - 38 балаў. "Куньлунь" на 9-м радку Усходу з 42 ачкамі. Першы перыяд у матчы падыходзіць да канца. Лік на табло - 0:0. Прамую трансляцыю гульні вядзе тэлеканал "Беларусь 5".