Мінскае "Дынама" правядзе сёння другі паядынак плэй-оф Кубка Гагарына

4 марта 2021
Зноў на лёдзе ў Санкт-Пецярбургу гуляем са СКА. Першая сустрэча, нагадаем, завяршылася перамогай “армейцаў” з лікам 4-2. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. Стартуе паядынак у 19:30. Серыя, нагадаем, доўжыцца да 4 перамог адной з каманд. А адразу пасля гэтай выязной сустрэчы "зубры" перабяруцца на "Мінск-Арэну".