Мінскае "Дынама" супраць аднаклубнікаў з Брэста ў прамым эфіры ў 16:55 на "Беларусь 5"

28 октября 2018
Дынамаўскае дэрбі адбудзецца сёння ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. На сталічным стадыёне "Дынама" сыдуцца аднаклубнікі з Мінска і Брэста. Гэта будзе матч 26-га тура чэмпіянату краіны. У турнірнай табліцы гаспадары ідуць 4-мі, у двух балах ад тройкі прызёраў, брэстаўчане жа на радок ніжэй, да сённяшняга апанента ім не хапае 5 ачкоў. У першым крузе ў Брэсце клубы, дарэчы, пераможцу не выявілі - нічыя 1:1. На чыім боку поспех будзе ў гэтай гульні, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 16:55.