Мінскае "Дынама" прайграла "Спартаку" ў КХЛ

19 октября 2020

Мінскае "Дынама" пацярпела другое хатняе паражэнне запар. У паядынку супраць маскоўскага "Спартака" "зубры" атрымалі тры неўзаемныя шайбы ў свае вароты. Праўда, і такі вынік усё-такі дазволіў нашай камандзе пакуль захаваць чацвёрты радок Заходняй канферэнцыі. Нашы сапернікі, дзякуючы гэтай перамозе, падняліся на 8 месца. Наступны паядынак "Дынама" правядзе на выездзе ў сераду супраць аднаклубнікаў з Масквы.