Мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" 6:9

31 октября 2016

Ілья Шынкевіч афармляе дубль за 19 секунд паядынку супраць падмаскоўнага клубу, аднак мінскае "Дынама" пры гэтым прапускае антырэкордныя для сябе дзевяць шайбаў. У чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінчане прайгралі падмаскоўнаму клубу 6:9. "Зубры" застаюцца на сёмым месцы Захаду, "Віцязь" дзявяты.