Мінскае Дынама прайграла Амуру ў выязным матчы чэмпіянату КХЛ

5 ноября 2014
У першым паядынку чарговай выязной серыі чэмпіянату КХЛ мінскае Дынама ўступае Амуру, 2:4 і дазваляе хабараўчанам падняцца з апошняга радка ў табліцы Лігі. За мінчан першую ў сезоне шайбу закідвае ўкраінскі легіянер Мацярухін. У трэцім матчы запар адрозніваецца Кулакоў. У табліцы Захаду мінчане па-ранейшаму пятыя. Наступны паядынак зубры правядуць у пятніцу супраць Адмірала.