Мінскае "Дынама" працягвае змагацца за пападанне ў плэй-оф КХЛ

1 февраля 2016

Сёння ў Тальяці "зубры" паспрабуюць падоўжыць трохматчавую пераможную серыю. "Лада" ідзе на 12-м месцы ў табліцы Усходу і амаль страціла шанцы на ўдзел у накаўт-раўндзе, а вось "зубры" могуць скараціць адставанне ад "Слована", які ідзе восьмым на Захадзе, да трох ачкоў. Пачатак матча ў 18 гадзін, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".