Мінскае "Дынама" працягвае чарговую выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ

13 октября 2016

Мінскае "Дынама" паядынкам з ЦСКА працягвае чарговую выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ. Масквічы ідуць на другім месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі, саступаючы толькі піцерскаму СКА. "Зубры" на пятым радку і ў выпадку перамогі ў асноўны час зраўняюцца па ачках з маскоўскім "Дынама". Пачатак матча ў 19:30, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".