Мінскае "Дынама" прымае ЦСКА
29 января 2021
Мінскае "Дынама" супраць лідара Заходняй канферэнцыі. У госці да "зуброў" сёння завітае маскоўскі ЦСКА. "Дынама" размяшчаецца на шостым месцы турнірнай табліцы Захаду. 57 балаў у актыве. Нашы сапернікі ўжо набралі 75 балаў. Праўда, у дзвюх апошніх сустрэчах "армейцы" не толькі прайгралі маскоўскаму "Дынама" і "Ёкерыту", але і здолелі закінуць у вароты сапернікаў усяго па адной шайбе. Саступіў ЦСКА "зубрам" і ў апошняй вочнай сустрэчы на сваім жа лёдзе. Так што паядынак абяцае быць цікавым. Стартавае ўкідванне матча "Дынама" - ЦСКА у 19:10. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".













