Мінскае "Дынама" прымае "Салават Юлаеў"

7 сентября 2020
Мінскае "Дынама" пастараецца падоўжыць сёння сваю пераможную серыю. У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "зубры" прымуць "Салават Юлаеў". У мінулым туры "Дынама" ў авертайме адолела "Барыс", а клуб з Уфы выйграў у "Поўначсталі". Дарэчы, паядынак з камандай з Казахстана пабіў рэкорд КХЛ па наведвальнасці. Нагадаем, ліга ўвяла абмежавальныя меры для прадухілення COVID-19 і на "Мінск-Арэне" даступная для балельшчыкаў толькі палова ніжняга яруса. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" у 19:00.