Мінскае "Дынама" ў першым матчы дамашняй серыі рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі сёння прыме ніжагародскае "Тарпеда". Прамая трансляцыя паядынку пачнецца на "Беларусь 5" а 7-й гадзіне вечара. "Зубры" на сённяшні дзень займаюць перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. У актыве каманды 18 балаў. Нашы сапернікі тут жа з 29 ачкамі на шостым радку.