Мінскае Дынама перарывае серыю паражэнняў у рэгулярным розыгрышы КХЛ

20 ноября 2014
Пасля 5 няўдач запар зубры святкавалі вікторыю ў дуэлі з Медзвешчаком - 5:2. За беларусаў закідвалі Лінгле, Мялешка, Гаўрус, Веске і Мацярухін. Дзве шайбы дынамаўцы правялі ў пустыя вароты. Пасля 29 матчаў клуб захоўвае 6 месца Заходняй канферэнцыі. 24 лістапада на Мінск-Арэне прымаем клуб Сочы.