Мінскае "Дынама" перарывае серыю з чатырох паражэнняў запар

3 декабря 2018

У Падольску "зубры" ў серыі булітаў абгульваюць "Віцязь" - 4:3. вырашальны кідок на рахунку Дзяніса Казіёнава, у асноўны ж час за гасцей вызначыліся Джанатан Блум - першая шайба амерыканца за беларусаў, Патрык Уіркош і Дзмітрый Буйніцкі. "Дынама" на перадапошнім месцы Захаду, 9 балаў да 8-й каманды, гэта як раз "Віцязь".