Мінскае "Дынама" перарывае 6-матчавую серыю без перамог

9 ноября 2019
Буйная перамога пасля чарады няўдач. Мінскае "Дынама" на старце 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе разграміла магілёўскі "Дняпро" 3:0. Вызначыліся Чыж, Іваноў і Фатаі. Поспех стаў першым для сталічнай каманды пасля 6 гульняў без перамог. "Дынама" замацавалася на 4-м радку, "Дняпро" - 12-ы. Галоўны матч тура пройдзе заўтра. "Іслач" на стадыёне па вуліцы Маякоўскага прыме брэсцкае "Дынама".