Мінскае "Дынама" пацярпела пятае паражэнне запар

26 октября 2020

Мінскае "Дынама" пацярпела пятае паражэнне запар у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. На сваім лёдзе на гэты раз "зубры" прайгралі "Поўначсталі". Зыход матчу вырашыўся толькі ў авертайме. Пасля шайбы гасцей на апошняй хвіліне асноўнага часу паядынку лік зраўняў Ягор Шаранговіч. Дадатковая пяціхвілінка ўсё ж засталася за "Поўначсталлю".

У турнірнай табліцы заходняй канферэнцыі "Дынама" на чацвёртым месцы. Наступны матч па календары ў сераду дома - супраць аднаклубнікаў з Рыгі, калі, вядома ж, не ўмяшаецца каранавірус. Пасля чаго "Дынама" адправіцца на выязную серыю.