Мінскае "Дынама" пацярпела паражэнне ад ЦСКА

26 октября 2017

"Добры ўрок, як трэба супрацьстаяць гранду чэмпіянату. А ў камандзе адзначу Міхаіла Карнавухава", - рэзюмаваў галоўны трэнер мінскага "Дынама" Гордзі Дуаер пасля паражэння ад ЦСКА 1:4 у рамках рэгулярнага сезона КХЛ. А масквічы адзначылі, што шмат сіл забраў папярэдні матч супраць СКА, і гульня з "зубрамі" магла завяршыцца на карысць беларусаў.

Наступны матч у "Дынама" супраць аднаго з лідараў лігі - "Ёкерыта". Заўтра ў 18:20 прамая трансляцыя на "Беларусь 5".