Мінскае Дынама пацярпела паражэнне ад Сочы

25 ноября 2014

Мінскае Дынама пацярпела паражэнне ад аўтсайдара чэмпіянату КХЛ Сочы. На сваім лёдзе зубры прайгралі з лікам 2:4. Закінуўшы адну шайбу ў першым перыядзе, бела-блакітныя тройчы прапусцілі ў другой дваццаціхвілінцы, трэці перыяд каманды згулялі ўнічыю.


У наступным туры ў суботу Дынама згуляе супраць Медзвяшчака. На Захадзе зубры па-ранейшаму захоўваюць шосты радок.