Мінскае "Дынама" паражэннем адкрывае працяглую выязную серыю ў КХЛ

21 сентября 2017

У гасцях супраць "Барыса" з Казахстана нашы хакеісты саступілі з лікам 1:4. У двух перыядах каманды закінутымі шайбамі не вызначыліся, аднак адна ў нашы вароты залічана не была з-за парушэння правіл. У заключнай траціне клуб з Астаны закінуў чатыры разы, беларусы адзін раз. 23 верасня "Дынама" згуляе супраць "Сібіры". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 13:25.