Мінскае "Дынама" перамагае аднаклубнікаў з Рыгі

26 февраля 2021

Галкіпер мінскага "Дынама" Аляксей Коласаў добра выявіў сябе ў матчы супраць рыжскіх аднаклубнікаў. 20 сэйваў у выкананні 19-гадовага варатара, на думку галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта, шмат у чым абумовілі поспех "зубраў" у гэтым супрацьстаянні - 2:1. Адзначым, што вікторыя атрымалася валявой, за беларускі клуб закідвалі Ілья Салаўёў і Роб Клінкхамер. "Дынама" захоўвае 6 месца Заходняй канферэнцыі, у заключным матчы рэгулярнага сезона ўжо заўтра мінчане згуляюць на выездзе супраць СКА.