Мінскае "Дынама" перамагае магнітагорскі "Металург"

3 января 2018

Чарговая сенсацыя ў Кантынентальнай хакейнай лізе. І зноў ад мінскага "Дынама". Сёння "зубры" услед за перамогай над СКА перамаглі яшчэ аднаго трыумфатара Кубка Гагарына - магнітагорскі "Металург". Вынік сённяшняй сустрэчы 2:1. Важна і тое, што "Дынама" нівелюе адрыў ад зоны плэй-оф. Да "Спартака", які займае 8-ую пазіцыю, беларусы адстаюць на чатыры балы. Аднак у масквічоў гульня ў запасе.

5 студзеня "Дынама" гуляе ў гасцях з "Аўтамабілістам", а затым вернецца дахаты.