Мінскае Дынама перамагло яраслаўскі Лакаматыў

30 января 2014
Мінскае Дынама завяршае апошнюю ў сезоне КХЛ хатнюю серыю перамогай над яраслаўскім Лакаматывам, 3:1. Адзначым, што зубры страцілі шанцы на плэй-оф, а чыгуначнікі займаюць восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Чатыры матчы. Столькі хакеістам Дынама засталося правесці да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату. Усе яны пройдуць ужо пасля заканчэння зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.