Мінскае "Дынама" перамагло "Віцязь" 4:2

16 сентября 2020
Сталічнае хакейнае "Дынама" атрымлівае другую перамогу запар у КХЛ. На гэты раз "зубры" былі мацнейшыя за "Віцязя" ў гасцях - 4:2. Козун, Клінкхамер, Протас і Шаранговіч вызначыліся ў складзе бела-сініх. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" пакуль займае чацвёртае месца - у актыве 8 балаў.