Мінскае "Дынама" па булітах абгуляла "Барыс" з Астаны

5 октября 2017

Адзін бал усё ж не дабралі праз памылку суддзі. Так пракаменціраваў выйгрыш па булітах у "Барыса" з Астаны нападаючы хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Аляксандр Паўловіч. Выніковы лік 3:2. У "зубраў" вызначыліся Кітараў і Хаўдэн, вырашальны буліт рэалізаваў Андрэй Сцяпанаў.

Пасля 18 матчаў мінчане з 22 баламі займаюць дзясятае месца ў турнірнай табліцы Захаду. Заўтра на выездзе каманда Гордзі Дуаера згуляе з маскоўскімі аднаклубнікамі.