Траўмы вядучых хакеістаў "Дынама" Ніка Бэйлена і Андрэя Сцяпанава не перашкодзілі "зубрам" шосты раз запар дамагчыся перамогі ў сезоне КХЛ. Гэтым разам над яраслаўскім "Лакаматывам" 2:0. Адзначым і тое, што ў гэтай гульне беларусы свае вароты захавалі сухімі.
"Дынама" ўжо на 6-й пазіцыі ў Заходняй канферэнцыі, аднак у беларусаў шмат гульняў у запасе. Хатняя серыя працягваецца. У чацвер гуляем з "Віцязем", у суботу - з маскоўскім "Дынама".













