Мінскае "Дынама" атрымала 300 перамог у КХЛ

10 октября 2020

Сталічнае хакейнае "Дынама" напярэдадні адсвяткавала трохсотую перамогу ў КХЛ! "Бела-сінія" на "Мінск-Арэне" перамаглі "Кунь Лунь" 2:0! Яроменка і Мартынаў вызначыліся. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" - на трэцім месцы, у актыве 19 балаў. У нядзелю дома прымем "Дынама" з Рыгі.