Мінскае "Дынама" абгульвае "Нёман" - 2:0

13 июля 2015

Мінскае "Дынама" абгульвае "Нёман" - 2:0 і па-ранейшаму адстае ад БАТЭ на 8 балаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. У матчы 14-га тура вікторыю сталічным прынеслі дакладныя ўдары Адамовіча і Бечырая.

"Шахцёр" на выездзе абгульвае "Слуцк" - 2:0 - і захоўвае чацвёрты радок, трэцяй ідзе "Белшына". Па балах "гарнякі" не адстаюць. Яшчэ ў адным нядзельным матчы брэсцкае "Дынама" перамагло 2:1 "Тарпеда-БелАЗ".