Мінскае Дынама абгуляла Трактар у рэгулярным розыгрышы КХЛ

22 октября 2014
Мінскае Дынама ўпершыню за чатыры гады абгуляла Трактар у рэгулярным розыгрышы КХЛ. У Чалябінску зубры адкрылі лік на васямнаццатай хвіліне, вызначыўся Элісан. У другім перыядзе вызначыўся Бэйлен, Паноў у меншасці адставанне гаспадароў скараціў, Глінкін лік зраўнаваў. А ўжо праз дзве хвіліны Элісан закінуў пераможную для гасцей шайбу - 3:2.