Мінскае "Дынама" абгуляла "Смалявічы"

2 октября 2020
Мінскае "Дынама" атрымлівае перамогу ў перанесеным матчы 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі над аўтсайдарам турніру "Смалявічамі" 2:1. Праўда, абодва мячы гаспадароў поля былі забітыя з пенальці. Спачатку 11-метровы быў прызначаны за парушэнне супраць Бахара - забіў Шыкаўка, а пасля за штуршок самога Шыкаўкі гэтым разам дакладна прабіў Бахар. Абодва мячы здарыліся ў першым тайме. У другім госці адзін гол адыгралі. 

У турнірнай табліцы "Дынама" зраўнялася па набраных ачках з брэсцкім "Рухам", але па горшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў займае 7 радок. Да "Тарпеда-БелАЗ", якое размясцілася на пятым месцы, усяго два ачкі.