Мінскае "Дынама" перамагло "Слован" 2:1

21 декабря 2018

Пакуль слабая рэалізацыя, але вынік ужо ёсць. Так трэнерскі штаб і хакеісты мінскага "Дынама" пракаменціравалі поспех - 2:1 - у матчы рэгулярнага сезона КХЛ супраць "Слована". У трэцім перыядзе вызначыліся Яўген Лісавец і Тэему Пулкінен.

Завершыцца дамашняя серыя ў панядзелак. У 17 гадзін на "Мінск-Арэне" пачнецца супрацьстаянне "Дынама" - "Ак Барс".