Мінскае "Дынама" абгуляла аднаклубнікаў з Рыгі ў чарговым матчы рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Асноўны час сустрэчы завяршыўся з нічыйным лікам 3:3. Прычым госці ўвесь час былі ў статусе даганяючых. У "зубраў" закідвалі Протас, Буйніцкі і Шаранговіч. Авертайм пераможца не выявіў, а вось у серыі пасляматчавых булітаў перамогу "Дынама" прынёс Клінкхамер. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "зубры" займаюць трэцяе месца. Наступны паядынак каманда правядзе 16 кастрычніка, дома згуляем з "Лакаматывам".
Мінскае "Дынама" абгуляла аднаклубнікаў з Рыгі ў матчы КХЛ
12 октября 2020













