Мінскае "Дынама" выйграла ў аднаклубнікаў з Рыгі

28 февраля 2018

19 кідкоў у створ варот і 5 выніковых! Мінскае "Дынама" выйграла ў аднаклубнікаў з Рыгі ў заключным дамашнім матчы рэгулярнага сезона КХЛ - 5:3. Сцяпанаў, Фантэйн, Лінгле, Граньяні і Дрозд вызначыліся за "зуброў". На рахунку галкіпера Карнавухава 28 сейваў.

Завершаць рэгулярку беларусы заўтра, на выездзе сустрэнуцца са "Слованам".