Мінскае "Дынама" мае прэтэнзіі да судзейства нават пасля выйгранага ў авертайме матча ў яраслаўскага "Лакаматыва". На гэта намякнуў галоўны трэнер каманды Крэйг Вудкрафт. Паядынак вылучыўся новым рэкордам клуба - на працягу сямі матчаў запар доўжыцца галявая серыя Брэндана Козуна. Зараз "зубры" дзеляць 4-6 месцы ў Заходняй канферэнцыі з маскоўскімі "Дынама" і "Спартаком". Заўтра гульня супраць "Віцязя" дома.













