Мінскае Дынама абгуляла БАТЭ ў матчы перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе

25 ноября 2013

Мінскае Дынама абгуляла БАТЭ ў матчы перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе і гарантавала сабе бронзавыя медалі турніру. Лік у паядынку адкрылі госці. На 53-й хвіліне вылучыўся Аляксандр Валадзько. Пад канец сустрэчы гаспадары не толькі аднавілі раўнавагу, але і вырваліся наперад. Аўтарам вырашальнага гола стаў Ігар Стасеіч.


Сярэбраныя медалі які год запар дасталіся Шахцёру. Гарнякі ў сваю чаргу перайгралі Гомель, 3-1. На чацвёртым месцы фінішаваў Нёман, які абгуляў Тарпеда- БелАЗ, 3-0. Жодзінцы займаюць пятае месца турнірнай табліцы. Гомель замыкае першую шасцёрку.