Мінскае Дынама не змагло адолець грэчаскі ПАОК

19 сентября 2014

Ганебным не толькі для БАТЭ, але і для мінскага Дынама атрымаўся першы тур на еўраарэне. У стартавым матчы Лігі Еўропы бела-сінія гасцявалі ў Грэцыі ў ПАОКа і ўжо ў першым тайме атрымалі 4 мячы ў свае вароты. Перапынак на карысць Дынама не пайшоў, на 50-й хвіліне лік стаў ужо 0:5. А пад заслону паядынку каманды абмяняліся дакладнымі ўдарамі, вынік 1:6.