Мінскае "Дынама" пачне хатнюю серыю гульнёй супраць "Поўначсталі"

6 декабря 2019
Мінскае "Дынама" вяртаецца на "Мінск-Арэну" і ўжо сёння прыме "Поўначсталь" у чарговым матчы рэгулярнага сезона КХЛ. Апанент на тры балы апярэджвае "зубраў" і ідзе 10-ым на Захадзе, беларусы ж замыкаюць турнірную табліцу гэтай канферэнцыі, у 13 балах ад зоны плэй-оф. З выязнога турнэ "дынамаўцы" вярнуліся з трыма паражэннямі, а да гэтага ўступілі і ў хатнім матчы. Серыю з чатырох паражэнняў клуб Крэйга Вудкрафта разлічвае спыніць сёння. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 19 гадзін на "Беларусь 5".