Мінскае "Дынама" на выездзе гуляе з "Авангардам"
2 февраля 2021
Матчам супраць омскага "Авангарда" мінскае "Дынама" пачне сёння чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. "Зубры" ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі на шостай пазіцыі, нашы сапернікі займаюць другі радок на Усходзе. У пачатку студзеня каманды ўжо сустракаліся ў Мінску, і тады "зубрам" удалося вырваць перамогу ў авертайме. Чым завершыцца сённяшні паядынак, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:20.













