Мінскае "Дынама" на старце выязной серыі перамагае ў Хабараўску "Амур"

19 ноября 2018

Цудоўнае выратаванне і першая перамога па булітах у сезоне. Мінскае "Дынама" на старце выязной серыі перамагае ў Хабараўску "Амур". Асноўны час завяршыўся ўнічыю, 3-3. Пры гэтым “зубры” двойчы вялі ў ліку, але за 27 секунд да сірэны ўпершыню апярэдзілі гаспадароў. Пакінутага часу мінчанам хапіла, каб перавесці гульню ў авертайм. Усе тры шайбы беларусаў на рахунку Андрэя Касціцына. Вырашальны буліт рэалізаваў Кавыршын. "Дынама" мацнейшае, 4:3, і падымаецца на 11 радок Захаду. Да зоны плэй-оф 5 ачкоў.

Анастасія Верамеенка ў пяцёрцы лепшых баскетбалістак па выніках пятага тура кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2019. Цэнтравая аформіла трыпл-дабл: 19 ачкоў, 10 падбораў і 11 перадач, а беларускі разграмілі Эстонію, 113:63. У сераду каманда правядзе заключны матч адбору ў Турцыі. Для выхаду на Еўра нашу каманду можа задаволіць і паражэнне з невялікай розніцай у ліку.