Мінскае "Дынама" буйна саступіла "Салавату Юлаеву"

31 октября 2015

Мінскае "Дынама" буйна саступае "Салавату Юлаеву" - 1:5 у рэгулярным розыгрышы КХЛ, але захоўвае 12 месца на Захадзе. Адзіную шайбу ў складзе "зубраў" аформіў Мэт Элісан у другім перыядзе. Ад 8-й каманды канферэнцыі, гэта "Медзвяшчак", беларусы пасля 26 матчаў адстаюць на 4 ачкі. Наступная сустрэча - у панядзелак. На "Мінск-Арэне" "зубры" правядуць дынамаўскае дэрбі з аднаклубнікамі з Рыгі.