"Мінскае Дынама" гуляе з "Адміралам" у рамках КХЛ

23 ноября 2018

"Мінскае Дынама" ў гэтыя хвіліны гуляе з "Адміралам" у рамках чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Для "зуброў" - гэта трэці паядынак у чатырохматчавай выязной серыі. У выпадку перамогі мінчане дагоняць у табліцы браціслаўскі "Слован". "Адмірал" жа пакуль - горшая каманда Лігі. Ідзе першы перыяд. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".