Мінскае Дынама рыхтуецца да групавога раўнда Лігі Еўропы

22 августа 2014

Мінскае Дынама ўпершыню ў сваёй гісторыі рыхтуецца стаць удзельнікам групавога раўнда Лігі Еўропы, другога па статусе клубнага турніру кантынента. Напярэдадні на поле Барысаў-Арэны мінчане перамаглі партугальскі Насьянал. Адкрылі лік беларусы з пенальці ў першым тайме, адрозніўся Ігар Стасевіч. У другой палове сустрэчы Неманья Нікаліч устанавіў канчатковы вынік - 2:0. У матчы ў адказ, які пройдзе 28 жніўня, у Дынама ёсць магчымасць памыліцца.


Але такую раскошу сабе не можа дазволіць салігорскі Шахцёр. У Эйндховене гарнякі мінімальна прайгралі знакамітаму ПСВ, прычым самі дапамаглі галандцам забіць гол.