Трэцяй запар перамогі дабіваецца мінскае "Дынама" ў рамках рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Напярэдадні на гасцявым лёдзе "зубры" абгулялі рыжскае "Дынама", закінуўшы ў вароты саперніка 6 шайбаў!
Фалькоўскі адкрыў у гэтым матчы лік. Таксама ў саставе беларусаў закідвалі Салаўёў, двойчы Прынс, Варфаламееў і Яроменка. "Дынама" з Мінска працягвае знаходзіцца на 5-м месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Заўтра адбудзецца гасцявы паядынак супраць маскоўскага "Дынама" ў гасцях. А ўжо 11 студзеня нашы хакеісты рыхтуюцца прымаць магнітагорскі "Металург".













