Мінскае "Дынама" прадаўжае чаргаваць перамогі з паражэннямі ў КХЛ

23 ноября 2015

Пасля няўдачы з маскоўскім "Дынама" ў пятніцу ў нядзелю зубры на выездзе абгулялі "Віцязь", 4:2. Пры гэтым мінчане двойчы ўступалі ў ліку. За беларускі клуб у гэтым матчы закідвалі выключна легіянеры: двойчы Веске, а таксама Шчахура і Гандэрсан. 

Наступны матч ужо заўтра - на выездзе супраць "Слована".