Мінскае "Дынама" бярэ рэванш і перамагае аднаклубнікаў з Рыгі, перарываючы тым самым іх бяспройгрышную чатырохматчавую серыю. У дамашнім матчы "зубры" закінулі дзве шайбы. Іх аўтарамі сталі Веске і Шчахура. Кевін Лаланд аформіў першы шатаўт пасля вяртання ў Мінск. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае 9-ы радок.
Пасля міжнароднай паўзы дамашнюю серыю "Дынама" прадоўжыць сустрэчай з "Медзвяшчакам" 10 лістапада.













