Мінскі СКА прабіўся ў 3-ці раўнд кваліфікацыі Кубка ЕГФ

14 октября 2019
Мінскі СКА згуляе ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Кубка ЕГФ. Напярэдадні "армейцы" на хатняй пляцоўцы зладзіліся са славенскай "Рыбніцай" 28:23. Самым дзейсным гульцом матча ў адказ стаў Дзмітрый Нікулёнкаў, на рахунку разыгрываючага 9 мячоў. Першая гульня ў Славеніі, нагадаем, завяршылася нічыёй 33:33. Сапернік СКА вызначыцца заўтра па выніках жараб'ёўкі.