Мінскі паўмарафон атрымаў срэбны лэйбл ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый

27 марта 2019

Мінскі паўмарафон афіцыйна атрымаў срэбны лэйбл ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый. Гэта, безумоўна, павышае статус беларускага забегу. Для дасягнення такога выніку прыйшлося выканаць шэраг строгіх патрабаванняў, усяго іх было каля 40. Адным з іх стала павелічэнне прызавога фонду да 60 тысяч долараў. Сёлета V Мінскі паўмарафон пройдзе 15 верасня. А яго дэвізам стане слоган "Бяжым разам".

І афіцыйна менавіта сёння стартавала рэгістрацыя на забег. Раім паспяшацца, таму што, па-першае, на самую папулярную дыстанцыю 5 кіламетраў 500 метраў колькасць нумароў будзе абмежаваная. А чым бліжэйшы старт паўмарафону, тым вышэйшы ўзнос для ўдзелу. Пакуль кошт вар'іруецца ад 12 рублёў за 5-кіламетровую дыстанцыю да 45 за ўдзел, уласна, у паўмарафоне. Паводле традыцыі, ёсць катэгорыя ўдзельнікаў, якая вызваленая ад стартавага ўзносу. Дыстанцыя забегаў застанецца нязменнай.