Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў Чалябінску сустрэнецца з "Трактарам"

20 сентября 2021

У саперніках - другая каманда Усходу. Мінскае "Дынама" чарговую выязную серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ працягвае ў Чалябінску, дзе сустрэнецца з мясцовым "Трактарам". Гаспадары ў сямі гульнях пацярпелі ўсяго адно паражэнне, "зубры" ж, нагадаем, ідуць восьмымі на Захадзе. Прамая трансляцыя паядынку пачнецца ў 16:50 на тэлеканале "Беларусь 5".