Мінскі хакейны клуб "Дынама" згуляе з "Лакаматывам"

7 сентября 2021

Мінскае "Дынама" працягвае выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Гэтым разам "зубры" згуляюць супраць "Лакаматыва". Для абодвух клубаў сёння - асаблівы дзень - роўна 10 гадоў таму ў авіякатастрофе загінула ўся каманда з Яраслаўля, якая ляцела ў Мінск на матч супраць "зубраў". У бягучым чэмпіянаце ў Заходняй канферэнцыі "Лакаматыў" размясціўся на 6-й пазіцыі, "Дынама" займае 7-мы радок. Паядынак у прамым эфіры на "Беларусь 5" у 19:20.