Мінскі чэмпіянат свету па хакеі стаў адным з самых цікавых за ўсю гісторыю

21 мая 2014
Пра гэта сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявілі легендарныя савецкія і расійскія хакеісты Валерый Каменскі і Аляксандр Якушаў. Па словах гульцоў каманды Легенды хакея СССР, якая гэтымі днямі бярэ ўдзел у таварыскіх матчах, атмасфера на турніры выдатная, а мінскія арэны і балельшчыкі адны з лепшых у Еўропе.
Цалкам інтэрв'ю са знакамітымі хакеістамі глядзіце ў выніковай праграме Галоўны эфірна Беларусь 1. У нядзелю ў 20:00 прама перад пачаткам трансляцыі фіналу чэмпіянату свету.